- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас візіту ў Брусель прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных структур – Аб’яднанай грама-дзянскай партыі, Партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і руху «За Свабоду» – падпісалі дэкларацыю аб стварэнні правацэнтрысцкай кааліцыі. Мяркуецца, што кааліцыя ствараецца для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2016 года і вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах-2020, паведамляе БелаПАН. Самі патэнцыяльныя сябры меркаванай кааліцыі пакуль не пацвярджаюць факт падпісання дамовы, а кажуць толькі пра абмеркаванне планаў супольнай дзейнасці.