- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
8 студзеня магілёўскія актывісты падалі заяўку на правядзенне мітынгу пратэсту супраць росту коштаў, падаткаў і зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Арганізатарамі выступілі Уладзімір Шанцаў (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Зміцер Салаўёў (Партыя БНФ) і Юрый Новікаў ад свабодных прафсаюзаў. Згодна з пададзенай заявай, мітынг запланаваны на 25 студзеня (12.00) у спецыяльна адведзеным уладамі месцы для правядзення масавых акцый — на стадыёне “Хімік”. Зараз актывісты чакаюць, ці будзе дазволены пратэст у адведзеным пад пратэсты месцы.