- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскі пры Польшчы, «тых саветах» і ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, пра сам род Рагойшаў. У кнігу ўключаны ўспаміны пра аўтараў кнігі іх родзічаў і сяброў. Агульны пафас кнігі — любоў да роднага кута і ўсёй Беларусі, імкненне сумленна і аддана паслужыць ёй.