![]() |
![]() |
На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам працягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці. На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць такога жыцьця. На жаль, роспач, адчай і слабасьць, якія часам апаноўваюць людзей пасьля анкалягічнага дыягназу, не спрыяюць вылячэньню. На... Болей »
В руськуй мові пуодляшскіх белорусув е вэльмі гожы слова для названія люді в іх семейных рэляцыях - дівэрык, золовка, ятрошка. Е тожэ слово, которэ называе групу діті, вэсёлуй молодёжы. Нэ всюды воно гучыт одінаково. В Вэрполёві то будэ руйця, Рудутах - шэмрава, Хмэлеві - шэмороть, а в Студзіводах і Храболах жэмэрва. Молодому локоленю слово тое ужэ однак нэвядомэ. Тому нэ діво, што назваті нашу групу допомуог словнік мовы вёскі Храболы ... Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »
Лепшая кніга гутарак і інтэрв’ю – “З апокрыфа ў канон” Алеся Разанава. Літаратурныя нататкі жывога класіка беларускай літаратуры не менш цікавыя за яго авангардную паэзію, хоць, зразумела, адрасаваныя яны спакушанай публіцы. Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест. Паэзія не апавядае пра кветку, а становіцца самой кветкай. Бо кветка, калі яна не міфалагічны нар... Болей »
20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына. Больш за сто арганізацыяў з 25 краінаў аб’ядноўвае Згуртаванне беларусаў сьвету Бацькаўшчына, якое ўжо 20 гадоў каардынуе сувязь беларусаў замежжа з метраполіяй. Намаганнямі беларускай інтэлігенцыі ў 1990 годзе паўстала згуртаванне беларусаў сьвету і як заўважае адзін з заснавальнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі – арганізацыя стала адказам на чаканні зьменаў у канца васьмідзесятых – пачат... Болей »
Размовы Аліны Страшкевіч з Алесем Камоцкім пра 10 гадоў жыцця (з 2005 да 2015). Размова №2 «З бацькоўскай кружэлкі» Альбом складаецца з дзевяці вядомых за мінулым часам песень, пераспяваных па-свойму. Гэта кампазіцыі, якія яшчэ з маладых гадоў «заселі ў галаве» і былі папулярныя сярод мясцовага насельніцтва. Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна... Болей »
Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі. У альбоме можна ўпершыню пачуць па-беларуску такія вядомыя хіты, як "Старый клён", "Утомленное солнце", "Одинокая гармонь", а таксама не менш вядомыя народныя "Черный ворон" і "Шумел камыш". У дадатак да музычнага дыска альбом, ўтрымлівае асобны дыск з беларускамоўным відэа-караоке да ўсіх песень. Болей »
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная ... Болей »
Анатоль Бароўскі - празаік і паэт, публіцыст і мастак... Усе вершы прасякнуты роздумам пра час, у якім жывем, спадзяваннем, што нас заўсёды будзе саграваць Сонца Дабрыні і Пяшчоты. Болей »
Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям. Пэўны час Цішэк выконваў сваю місію і на беларускай зямлі. Пасьля Беларусі, дзе ён быў пробашчам у Альбярціне, каля Слоніма, была Р... Болей »