Міцкевіч Адам, Да Маці полькі

Да Маці полькі

...і іншыя вершы

Міцкевіч Адам

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Адам–Бернард Міцкевіч (24 снежня 1798, фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ. (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) - 26 лістапада 1855, Стамбул, Турцыя) польскі паэт, публіцыст, асветнік. Пісаў на польскай мове. У 1815 скончыў Навагрудскую дамініканскую школу; у 1819 Віленскі універсітэт. Падчас вучобы ва універсітэце быў адным з лідэраў тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. У 1819 накіраваны на выкладчыцкую працу ў Коўна. У 1823 тайныя таварыствы былі выкрытыя; арыштавалі таксама і Міцкевіча, які правёў у зняволенні некалькі месяцаў. У кастрычніку 1824 Міцкевічу было загадана пакінуць родныя мясціны. Пад тайным наглядам паліцыі жыў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве. У маі 1829 пакінуў Расію раней, чым быў падпісаны загад цара пра забарону выезду. Жыў у Рыме, Швейцарыі. Атрымаўшы паведамленне пра паўстанне, спрабаваў выехаць на радзіму. Ужо ў Познані даведаўся пра паражэнне паўстання. З 1832 у Парыжы. Разам з І. Лялевелем адзін з лідэраў дэмакратычнага крыла эміграцыі з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Рэдагаваў часопіс "Pielgrzym Polski". У 1839 прафесар Лазанскага універсітэта; з 1840 узначальваў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы. У лекцыях даў высокую ацэнку беларускай мове і фальклору, на якія стала абапіраўся ў мастацкай творчасці. У 1848 падчас рэвалюцыі стварыў у Італіі польскі легіён. З 1849 зноў у Парыжы, рэдагаваў газету "La Tribune des Peuples". З 1852 бібліятэкар Арсенала.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вершы

Варта пазнаёміцца:

Міцкевіч Адам, Вершы і паэмы

Вершы і паэмы

Міцкевіч Адам

У кнігу вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча ўвайшлі лепшыя балады і рамансы, санеты, паэмы «Гражына» і «Конрад Валенрод». Болей »


pdf
Міцкевіч Адам, Дзяды

Дзяды

паэма

Міцкевіч Адам

Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У І томе зьмяшчаюцца “віленска-ковенскія “Дзяды” (баляда “Здань”, ІІ і ІV часткі), напісаныя ў 1820-1823 гг. і некаторыя сцэны І часткі, апублікаваныя пасьля сьмерці паэта. Болей »


pdf
Міцкевіч Адам, Дзяды

Дзяды

паэма

Міцкевіч Адам

Двухтомнік складае знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” і яе першы поўны пераклад на беларускую мову, зроблены ў 1994-1998 гадах і прымеркаваны да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча. У ІІ томе зьмяшчаюцца “дрэздэнскія “Дзяды”, напісаныя Міцкевічам у 1832 годзе. Болей »


pdf
Міцкевіч Адам, Пан Тадэвуш

Пан Тадэвуш

Або апошні наезд у Літве

Міцкевіч Адам

Адам Міцкевіч (1798-1855) - вялікі паэт славянскага свету, якога нарадзіла беларуская зямля. Ён пісал па-польску, геніяльна ўзнаўляючы тагачасную рэчаіснасць. Найбольш яскрава дух Літвы-Беларусі ўвасобіўся ў велічным мастацкім палатне паэмы "Пан Тадэвуш" - энцыклапедыі шляхецкага ладу жыцця, што грунтаваўся на традыцыях колішняй еўрапейскай дзяржавы - вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У гэтым фаліянце славуты твор друку... Болей »


Міцкевіч Адам, Пан Тадэуш альбо Апошні заезд на Літве.

Пан Тадэуш альбо Апошні заезд на Літве.

Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 г. у дванаццаці быліцах вершам

Міцкевіч Адам

Задума напісаць "шляхецкую быліцу" у Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з царызмам са зброяй у руках), расчараванне ва ўяўнай еднасці кіраўнікоў, надзея на новы рэвалюцыйны ўздым палякаў - усё гэта на пазнанскай зямлі, прырода якой балюча нагадвала ... Болей »


Міцкевіч Адам, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Міцкевіч Адам

Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле ўласнага паэтычнага азначэння. Але ні на адну хвіліну не гасне ў ім любоў да радзімы, да зняволенага народа. Каля швейцарскіх азёр бачыць ё... Болей »