- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрысціянства сталася адным з вырашальных чыннікаў у станаўленні беларускай нацыі, яе свядомасці, этыкі маральнасці. На сённяшні дзень немагчыма нават памысліць беларускую культуру без яе хрысціянскага складніка, як немагчыма і памысліць асобу беларускага хрысціяніна, пазбаўленую нацыянальнага кораню. Азіраючыся на гістарычны шлях нашай Бацькаўшчыны можна з упэўненасцю сказаць, што беларускі народ быў настолькі цывілізваным і паспяховым, на колькі ён быў здольны адгукацца на хрысціянскую місію, на колькі дзейснымі ў ім былі рухі, абуджаныя Святым Духам, на колькі актыўнай была асьвета і, немалаважна, наколькі самі хрысціянскія прапаведнікі былі ў міры паміж сабою. У гэтым сэнсе гісторыя Беларусі цалкам падцвярджае сабою біблійнае аб’яўленне аб тым, што народ перажывае ўздым, калі мацнее яго дух і вернасць Богу, і наадварот – духоўная распуста і здрада прыводзяць да глыбокага заняпаду.