- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на працягу месяца выстаўляе на аўкцыён розныя будынкі, як аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама, так і Гарадоцкага лясгаса і самаго райвыканкама ў розных месцах Гарадоцкага раёна. Першым мусіць адбыцца аукцыён па продажу маёмасці, якая ёсць у г.п. Езярышча і належыць аддзелу па адукацыі Гарадокага райвыканкаму. Гэтыя будынкі: будынак майстэрні 1945 года, клас гародніцтва і хлеў выстаўляюцца другі раз і паніжаны у кошце на 20%. Так хлеў 1964 года плошчай 27,8 кв.м. плануюць прадаць за 625 гублёў, а майстэрню плошчай 237,9 кв.м. за 21160 рублёў. Гэты аукцыён мусіць адбыцца 30 кастрычніка ў будынку камітэта «Віцебсаб лмаёмасць» па адрасу: г. Віцебск вул. Праўды, 38, а апошні дзень падачы заяўкі — 27 верасня да 16.00. Пры гэтым удзельнік, які стаў пераможцам аўкцыёну (прэтэндэнтам на куплю), пасля заканчэння аўкцыёну абавязаны: падпісаць пратакол аўкцыёну; не пазней за 10 рабочых дзён пасля зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку пратаколу аўкцыёну кампенсаваць затраты на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну, уключаючы расходы, звязаныя з вырабам і прадастаўленнем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення, выдаткі, звязаныя з фарміраваннем зямельнага ўчастка і змяненнем зямельнага ўчастка ў выніку такога фарміравання, з дзяржаўнай рэгістрацыяй у дачыненні да гэтага ўчастка.