- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неаднойчы апошнім час у рэдакцыю “ГС” паступалі SMS-паведамленні і тэлефанаванні ад бацькоў з вёскі Хадзявічы, якія скардзіліся на праблемы з падвозам іх дзяцей у дзіцячы сад у Васілевічы і назад. —Чаму не арганізуюць нармальны падвоз дзяцей раніцай і вечарам з Хадзявічаў у Васілевічы? Адлегласць — сем кіламетраў. Пешкі не зойдзеш, дый зіма хутка. Раніцай прыязджае школьны аўтобус пасля васьмі гадзін, калі нам патрэбна ўжо на працы быць. Вечарам забраць дзяцей можа калгасны аўтобус толькі пасля шасці гадзін. Даводзілася ўжо наймаць прыватную машыну, каб дабрацца ў садзік і назад… — распавядала адна з мам на мінулым тыдні. Пракаменціраваць сітуацыю з дастаўкай дзяцей у Васілевіцкі яслі-сад карэспандэнт “ГС” папрасіў яго загадчыцу Алену Каешка.