![]() |
![]() |
У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт. Болей »
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду ... Болей »
15 ліпеня мы адзначылі 600 гадоў перамозе над крыжакамі пад Грунвальдам (1410 г.). Да гэтай падзеі мастак Мікола Купава і навуковец, геральдыст Анатоль Цітоў ажыццявілі рэканструкцыю Грунвальдскай харугвы. Пад гэткімі харугвамі беларускія войскі ваявалі пад Грунвальдам і дасягнулі Вялікай перамогі, якая ахінула нашу краіну і яе старажытныя сімвалы славай і гонарам. Цэнтрам кампазіцыі вайсковых беларускіх харугваў заўсёды была “Пагоня”.... Болей »
Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-Над-Бугам, Брэст... Да 990-годдзя ад першага ўпамінання Берасця ў летапісах. Горад Берасце ў гэтым годзе адзначае юбілей – 990 гадоў. Гэтая дата шырока адзначаецца грамадскасцю рэгіёна, ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята. Давайце ж і мы пройдземся гістарычнымі этапамі развіцця Берасця. Калі ўпершыню згадваецца горад Берасце, якая яго ранняя гісторыя? Упершыню горад зг... Болей »
Берасцейцы — жаўнеры арміі Андэрса. Да пытання ўдзелу нашых землякоў у Другой сусветнай вайне ў складзе ІІ Польскага корпуса. Угледзьцеся ў твары на гэтых фотаздымках. Што іх аб’ядноўвае? Тое, што ўсе гэтыя людзі-ўраджэнцы Берасцейшчыны, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне ў складзе Арміі генерала Андэрса. У савецкія часы іх імёны былі занядбаныя і не ўносіліся ў летапіс змагароў з фашызмам. Ды і ўвогуле, за свае заслугі гэтыя лю... Болей »
Касінеры свабоды. Да 170-годдзя ад нараджэння К. Калі ноўска га Да 145-годдзя ад пачатку вызваленчага паўстання 2 лютага 1838 года ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, якому наканавана было стаць змагаром за вызваленне нашай Бацькаўшчыны. Дадзены артыкул ёсць спробай уводнага асвятлення падзей паўстання на тэрыторыі сучаснай Івацэвіччыны-Косаўшчыны-Пружаншчыны-Бярозаўшчыны і іншых суседніх... Болей »
Яны не былі прафесійнымі кінолагамі, а проста любілі сабак. Іх так і называлі – сабачнікі. У вольны час яны збіраліся і гулялі са сваімі гадаванцамі. Толькі паміж шматпавярховікаў моцна не нагуляешся: і пляцовак для выгулу няма, і дзеці вакол, і сабакі не дэкаратыўныя – аўчаркі. Мода на пароды сабак, як і на ўсё ў нашым жыцці, мяняецца. Гэта цяпер маладзёны заводзяць “стафаў” і “пітбуляў”, хто паспакайней і людзі сталага ўзросту – лабра... Болей »
Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »
Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »
Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »