- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мсціслаўскія Пустынкі... Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас. За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаваў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася — гэта ж гісторыя, а не салодкі пернік. Але галоўнае — у выніку мы маем цудоўнае месца, дакрануцца да гісторыі якога — як даць нырца ў святую крынічную ваду.