- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік «Пісьменнікі і кнігі» Віктара Арцем’ева – беларускага пісьменніка і краязнаўцы, даследчыка жыцця і творчасці А. В. Пысіна – уключаны нататкі, успаміны і эсэ пра сустрэчы з многімі вядомымі пісьменнікамі, згадкі да юбілеяў паэтаў і празаікаў, артыкулы пра кнігі літаратараў-землякоў, тэксты арыгінальных аўтографаў беларускіх пісьменнікаў пра кнігу, лісты Аляксея Пысіна і Янкі Брыля, эсэ-фэнтазі «Магілёўская абласная бібліятэка ў пачатку XXII стагоддзя». Паэту Пысіну прысвечаны раздзел «У вянок Аляксею Пысіну». Многія старонкі кнігі чытаюцца як летапіс літаратурнага жыцця магілёўскага краю, якія спрыяюць захаванню культурнай і гістарычнай спадчыны Бацькаўшчыны. Кніга напісана яркай, жывой мовай, зразумелай шырокаму колу чытачоў, будзе карысна яна і вучням старэйшага ўзросту, студэнтам-філолагам і даследчыкам-літаратарам.