![]() |
![]() |
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы 21 снежня адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх прац, якія выканалі студэнты Кафедры народных рамёстваў Беларускага універсітэта культуры з Мінска. Універсітэцкія выкладчыкі прывезлі каля 100 студэнцкіх работ, выкананых з выкарыстаннем беларускіх народных матываў, з галіны ганчарства, керамікі, ткацтва, габелена і саломапляцення. У час мерапрыемства загадчык Кафедры народных рамёстваў прафесар Рыгор Шаур рас... Болей »
2002 год прайшоў без вялікіх палітычных крызісаў і таму можна яго нават лічыць удалым у маштабе планеты. З другога боку відавочны рэгрэс у сусветнай гаспадарцы не дазваляе апісваць нядаўняй мінуўшчыны ў аптымістычных колерах. Вядома з гісторыі, што палітычныя крызісы прыходзяць найчасцей некалькі гадоў пасля эканамічных, але гэта не прынцып. Фінансавы крызіс у Амерыцы, як у Паўднёвай, так і ў Паўночнай, прытармазіў таксама еўрапейскую г... Болей »
Ад некалькіх месяцаў у сродках масавай інфармацыі вядзецца прапаганда, якая мае пераканаць грамадзян Польшчы да падтрымкі ідэі далучэння краіны да Еўрасаюза. На гэтую прапаганду выдзелены велізарныя грошы так з дзяржаўнага, як і еўрасаюзнага бюджэту. Слухаючы тэле- і радыёперадачы ў мяне чамусьці складваецца ўражанне, што я ўжо недзе чуў гэтую паэзію. Можа з нагоды 1 мая, ці 22 ліпеня, але тон падобны, нахабны і ашуканчы. Пераключаю апа... Болей »
Ад больш дзесяці гадоў не выпадае ўжо інакш пісаць пра салдатаў пасляваеннага падполля як аб „змагарах за свабоду і дэмакратыю, патрыётах, героях” і так далей у такім жа стылі. Гісторыкі, палітыкі і публіцысты заяўляюць пры тым, што цяпер толькі могуць пісаць самую чыстую праўду, у адрозненне ад пээнэраўскага перыяду, калі цэнзура прымушала няшчасных інтэлектуалаў называць іх „рэакцыйным элементам” ці звычайна „бандытамі”. Асабліва грат... Болей »
Была вясна... Позняя, цёплая вясна 2002 года, першы дзень чэрвеня. Гэтага дня, амаль зусім нечакана, у месцы перадач Радыё „Рацыя” з’явілася цішыня. Цяжкая цішыня, якую нельга было стрымаць самому. Таму сабраліся мы, як кожны тыдзень, на рацыйным чаце Пляткарня. Стэп і іншыя журналісты ў студыі па вуліцы Цёплай у Беластоку і мы — слухачы з Беластока, Бельска, Гайнаўкі і Кракава перад сваімі камп’ютэрамі — стварылі супольны фронт абароны... Болей »
Усё паказвае на тое, што спробы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адмяніць інтэграцыйны працэс з Расіяй закончыліся паражэннем. Аказваецца, не толькі эканамічная і палітычная залежнасць Беларусі ад усходняй суседкі прымушае ўлады краіны трымацца крамлёўскай клямкі, але таксама ўся палітычная кан’юнктура ў Еўропе. Пасля славутых прапаноў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наконт уключэння Беларусі ў склад Федэрацыі, Лукашэнка пача... Болей »
Ад часу славутай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве, калі гаспадар Крамля запрапанаваў уключыць Беларусь у склад Расійскай Федэрацыі, мінула амаль тры месяцы. У Еўропе, а нават у Польшчы прапанову Пуціна прынялі з вялікім зразуменнем, так як і амерыканскія планы зраўняць з зямлёю чарговую краіну, гэтым разам Ірак. У Беларусі перспектыва ліквідацыі дзяржавы таксама не выклікала вялікіх эмоцый. Частка грамадзян — н... Болей »
Органы ўлады ў Польшчы ніколі не карысталіся вялікай павагай грамадзян, але таксама палітычныя эліты ніколі не праяўлялі ніякіх імкненняў падняць свой прэстыж. Паводле ўсіх сацыялагічных даследаванняў, улада грамадзянам Польшчы атаясамліваецца з карупцыяй, некампетэнтнасцю, абыякавасцю ў адносінах да грамадскіх спраў і паасобных людзей. Змаганне за месцы ў радах улады штораз часцей бачыцца таксама як імкненне да рабунку публічнай маёмас... Болей »
Самаўрадавыя выбары ў Польшчы прыцягнулі ўвагу таксама лукашэнкаўскай прэсы. Асабліва цікава выбарчыя гульні на Беласточчыне прадставіла „Советская Белоруссия”. Сама газета з’яўляецца доказам таго, што хаця ад адзінаццаці гадоў няма Савецкага Саюза, у Рэспубліцы Беларусь працягваюцца ў найлепшым стылі савецкія традыцыі. Газета друкуецца на „обчщепонятном языке”, а мінская інтэлігенцыя называе яе „эсбэ”. Артыкул Ніны Раманавай Игра в под... Болей »
Тыдзень да выбараў у органы самакіравання выбарчая кампанія як бы патраціла сэнс. У цэнтры горада віселі дзесяткі тысяч партрэтаў прэзідэнта горада Рышарда Тура. Па вуліцы Варшаўскай у адным месцы налічыў я 57 плакатаў мясцовага царыка. Нават у Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў не было так інтэнсіўнай рэкламы пануючага чыноўніка. Гэта адзін з кандыдатаў правага і каталіцкага лагера. Вялікія стэнды рэкламавалі надта пажылога яго галоў... Болей »