![]() |
![]() |
Як кожны год, Святая Гара Грабарка запоўнілася тысячамі вернікаў. Як заўсёды на свята Праабражэння Гасподня з усёй Польшчы прыйшло сюды шмат паломнікаў. Сёлетнія ўрачыстасці у найбольшым праваслаўным санктуарыі мелі адмысловы характар — якраз 300 гадоў таму на Грабарцы здзейсніўся першы цуд. У 1710 годзе на Падляшша нахлынула эпідэмія халеры. Тысячы людзей паміралі ад заразы. Людзі звярнуліся за дапамогай да Усявышняга. Як кажа легенда,... Болей »
Для мяне існавала толькі Радзіма... Адчайны бой з адзічэлымі сіламі рэакцыі, не, не за сябе, але за Радзіму, за нашу праўду, за зняволены-пераняволены наш народ... Я не ведала, што йсці на смерць за Радзіму так святочна... У суботу 7 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі — літаратары, гісторыкі, прыхільнікі асобы і творчасці — з’ехалася ў Зэльву адзначыць стагоддзе з дня нараджэння беларускай паэткі і патрыёткі Ларысы Антонаўны Геніюш. П... Болей »
Кожны селянін нашага ваяводства можа далучыцца да акцыі дапамогі. Не адзін раз нашым сельскім гаспадаркам дапамагалі земляробы з усёй краіны, таму зараз маем магчымасць аддзячыць і дапамгчы патрабуючым. Саюз вясковых гмін склікаў свой чарговы форум, каб сарганізаваць і скаардынаваць дапамогу пацярпелым ад апошняй паводкі на тэрыторыі паўднёвай Польшчы. — Некаторыя з нас ужо самастойна арганізавалі дапамогу, — узяў голас на пачатку дыску... Болей »
На адных „Трыялогах” Сакрат Яновіч сказаў так: „Усе вялікія ідэі трымаюцца на адной галаве”. Так было да часу, калі ён сам так-сяк спраўляўся са сваімі хваробамі, і калі семінары трымаліся на яго галаве. Кожны выпуск „Трыялогаў” быў самай інтэлектуальнай і свежай падзеяй у нашым беларускім свеце, меў грунтоўна падрыхтаваную праграму, медыйны рэзананс... У Лапічы, што ля Крынак, прыязджала Еўропа: людзі культуры, навукі, мастацтва, каб у... Болей »
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае значэнне на будучыню, запрасіў да сябе прадстаўнікоў арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы. Аднак... Болей »
У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай мове або ўдасканальваць валоданне ёю, знаёміцца з беларускай літаратурай, культурай, гісторыяй і нашымі традыцыямі. З 7 ліпеня такое на... Болей »
Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні, нібыта, вызначылі вельмі таленавітыя спецыялісты па футболе, а васьміногу толькі заставалася па заранёў падкінутаму ў неабходную скрынк... Болей »
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады былі тыя ж самыя людзі, а як у пэўны момант усё распалася, то трэба спачатку будаваць. Калі пра нас не чуваць, не абазначае гэта, што сяд... Болей »
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым самым на Беласточчыне пачаўся купальскі сезон. Купалле ў Залуках арганізуецца з 2004 г. Як сказаў „Ніве” ў час фэсту суарганізатар Юры Хм... Болей »
Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж, якога дабілася беларуская адукацыйная ўстанова. Наша настаўніца са звышдваццацігадовай практыкай найлепш ведае колькі сілы і сэрца пат... Болей »