- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гміннай бібліятэцы ў Нарве ўжо трэці раз моладзь і старэйшыя вывучаюць традыцыйнае здабленне велікодных яек. У суботу 9 красавіка майстар-клас пад кіраўніцтвам Альжбеты Вардэцкай з Гамотаў на Сямятыччыне сабраў поўную залу аматараў традыцыйнага здаблення велікодных яек, з розных пакаленняў. Меншыя дзеці займаліся спачатку выклейваннем шкарлупак каляровай паперай ці маляваннем іх фарбай. Старэйшыя вучні і бацькі засяроджана гуртаваліся каля гарачых лямпаў, над якімі ў баначках раставаў пчаліны воск. На вокнах стаялі вялікія слоікі з трыма фарбамі — жоўтай, зялёнай і чырвонай, а ў кухні ў трох колерах варыліся, па дваццаць хвілін, творча апрацаваныя ўжо яйкі. Пасля, калі яны астынуць, на іх будзе накладзены лак — для бляску і мацаты.