- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не праходзіць і тыдня, каб „беларуская” ўлада не вызначылася якім-небудзь дыскрымінацыйным захадам супраць беларускай мовы. Вось як змянілася ў краіне ў 1994-ым годзе ўлада, так і ідзе паслядоўны працэс знішчэння ўсяго беларускага. Зараз у цэнтры ўвагі многіх насельнікаў краіны алімпійскія гульні, якія паводле сваіх прынцыпаў пакліканыя да кансалідацыі, згуртавання, залагоджвання грамадскіх супярэчнасцяў. Гэта тое, што ў прынцыпе можа ў нейкай ступені сапраўды з’яднаць і прымірыць нацыю. Але не туды тое. Чарговая дзікая гісторыя. З’явілася на „беларускім” тэлебачанні пару каментатараў, якія пастанавілі весці рэпартажы з лонданскіх арэнаў па-беларуску. І пачалі гэта рабіць. Але ж хутка знайшліся тыя асобы, якія забаранілі гэта! Як звычайна гэта робіцца „па просьбах трудзяшчыхся” — маўляў шмат тэлефанаванняў было ў тэлерадыёкампанію з патрабаваннем каментаваць па-расейску, бо людзям па-беларуску незразумела. І кіраўніцтва тэлебачання пайшло насустрач „народу”. З асаблівым цынізмам чыноўніца з адміністрацыі тэлебачання спаслалася яшчэ на тое, што беларуская мова каментатараў не вельмі добрая (...)