- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Польскія літоўцы апрацавалі стратэгію развіцця нацыянальнай асветы ўжо адзінаццаць гадоў таму назад і зараз мадыфікуюць яе пад патрэбы сённяшняга дня. Сваю стратэгію маюць украінцы і немцы. У рэшце рэшт прачнуліся і беларусы. Думаць пра апрацоўку стратэгіі заставілі нас абставіны і кашмарны стан падручнікаў, якія цягам апошніх пятнаццаці гадоў шмат страцілі на актуальнасці. Без дакумента, які мае вагу грамадскай дамовы, цяжка што-колечы змяніць, думаць пра развіццё, назіраць за працэсам навучання. І вось, 8 сакавіка, па ініцыятыве Барбары Пякарскай, старшыні аб’яднання АБ-БА ў Ваяводскай управе ў Беластоку адбылася першая сустрэча настаўнікаў і дзяржаўных чыноўнікаў адказных за асвету і нацыянальныя меншасці ў Польшчы.