- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццацёра ўдзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі прыняло ўдзел у сёлетнім, чацвёртым ужо фестывалі званарства „Абвяшчае, усхваляе, склікае” ў Супрасльскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Ад мінулага года ў конкурсных змаганнях прымаюць удзел званары з замежжа. У той час было іх адносна няшмат у параўнанні з лікам званароў з Польшчы, а асабліва з Падляшша. Сёлета ў другім, апошнім этапе трохдзённага фестывалю-конкурсу апынулася дзесяць асоб і толькі адзін прадстаўнік з Польшчы, дакладна з Беластока. Найбольш званароў, якія дайшлі да гэтага этапу, было з Беларусі.