- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваслаўны жаночы манаскі дом святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах быў адкрыты 24 жніўня 2007 года і летам будзе адзначаць пяцігоддзе дзейнасці. Пастаянна жыве ў ім ігумення Елізавета (Нічыпарук), якая родам з непадалёк распаложанага Грабаўца. Сярод залешанцаў, загінуўшых пасля вайны з рук жаўнераў падпольнага атрада пад камандаваннем Рамуальда Райса «Бурага», былі блізкія па бацьку сваякі матушкі Елізаветы. Забітых і спаленых ахвяр людзі лічаць мучанікамі і гавораць, што менавіта дзякуючы іх малітвам і хадайніцтву ў Госпада быў заснаваны і дзейнічае манаскі дом.