- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самаўрадаўцы Гайнаўскага павета не здзіўляюцца ўступнымі вынікамі датычнымі ліку беларусаў, пражываючых у Польшчы, апрацаванымі на падставе мінулагодняга Нацыянальнага перапісу насельніцтва Галоўнай статыстычнай установай (ГСУ), а абнародаванымі 22 сакавіка ў час ІІ Дэмаграфічнага кангрэса ў Варшаве. Прыгадаем, што згодна з імі беларускую прыналежнасць дэкаларавала 47 тысяч асоб, у тым ліку падаючы яе як першую — 37 тысяч. У час папярэдняга перапісу — у 2002 годзе — беларусамі назвалі сабе каля 49 тысяч грамадзян (было тады пытанне толькі аб адну прыналежнасць). Дасюль не змаўкаюць крытычныя галасы наконт метадалогіі правядзення мінулагодняга перапісу, а перш за ўсё адосна прадстаўнічага метаду, значыць, выбару для даследавання толькі адной пятай часткі абшару краіны, ды асабліва непрызнавання ГСУ пры апрацоўцы перапісных дадзеных інтэрнэтнага самаперапісу.