- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Атрымана пасведчанне аб смерці Антона Луцкевіча. Гэтымі днямі Маргарыта Пярова, унучатая пляменніца Старшыні Рады Міністраў і міністра замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, атрымала з аддзела запісу актаў грамадзянскага стану па г. Аткарску і Аткарскім раёне Саратаўскай вобласці пасведчанне аб смерці свайго знакамітага родзіча 23 сакавіка 1943 года. У свой час у часопісе ARCHE былі надрукаваныя дакументы аб смерці Антона Луцкевіча на перасыльным пункце ў г. Аткарск, а ў кнізе яго твораў "Барацьба за вызваленне" (2009) - фотакопіі рапарту начальніка санітарнай часткі начальніку Аткарскага перасыльнага пункта аб смерці А. Луцкевіча і акт аб яго пахаванні. Аднак у некаторых даведніках да гэтага часу пішуць, што А. Луцкевіч памёр "каля 1946 г.” З дакумента, атрыманага Маргарытай Пяровай, вынікае, што запіс акту аб смерці Антона Луцкевіча за нумарам 390 ўчынены яшчэ 30 лістапада 1943 года. Гэты дакументяшчэ раз сведчыць, што сынам Антона Луцкевіча (абодва ўжо не жывуць) у адпаведнасці з тагачаснымі інструкцыямі было выдадзена фальшывае пасведчанне аб смерці іх бацькі.