- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альфрэд Ізідар Ромэр (Roemer, Römer; 16 красавіка 1832, Вільня — 24 студзеня 1897) — жывапісец, скульптар, мэдальер, мастацтвазнавец, этнограф, шляхецкага роду Ромэраў, сын Эдварда Яна Ромэра. Скончыў Дваранскі інстытут у Вільні (1850), адначасова вучыўся малюнку ў К.Ш. Русецкага. У 1857 зpa6iў падарожжа па Нямеччыне (Дрэздэн), Францыі (Парыж), Бэльгіі й Італіі. За ўдзел у паустаньні 1863-1864 зьняволены й сасланы ў Кастрамскую губэрню. У 1867 падарожнічаў па Чэхіі, Нямеччыне, Швайцарыі, Францыі, дзе вучыўся жывапісу, гравэрскаму майстэрству. У 1874 вярнуўся на радзіму, жыў у маёнтку жонкі Каралінаве (Пастаўскі раён). Ад 1884 у Кракаве, ад 1888 сябар Kaмicii гісторыі мастацтва Акадэміі навук у Кракаве. У справаздачах Kaмicii апублікаваў працу «Польскія паясы, ix фабрыкі й знакі» (1893), адзін з разьдзелаў якой прысьвечаны слуцкім паясам, даклад «Да гісторыі віленскай школы прыгожых мастацтваў» (1896).