- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
215гадоў з дня нараджэння Міхала Без-Карніловіча. Без-Карніловіч Міхал Восіпавіч (10.10. 1796-19.1.1862), беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831-47 праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне Менскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай акругі. У час знаходжання на Беларусі збіраў гістарычны і этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх выдаў кнігу “Пстарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі...” (СПб., 1855), дзе таксама разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту і культуры беларусаў Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі "нашчадкаў крывічоў", гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі.