- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 снежня ва ўзросце 75 гадоў памёр першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел. Вацлаў Гавел атрымаў вядомасць у шасцідзясятыя гады як драматург і літаратурны крытык. Пасля падзей Пражскай вясны 1968 года далучыўся да апазіцыі, публікаваўся ў асноўным за мяжой, неаднаразова арыштоўваўся ўладамі. У 1989 годзе Гавел быў адным з ініцыятараў стварэння «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхіі. На сумесным паседжанні абедзвюх палат Федэральнага Сходу Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі 29 снежня 1989 году Гавел быў аднагалосна абраны прэзідэнтам, а ў 1993 годзе стаў прэзідэнтам незалежнай Чэхіі. Вацлаў Гавел быў вялікім сябрам беларускага народа, ён не бачыў дэмакратычнай Еўропы без Беларусі. Уся дэмакратычная Беларусь смуткуе з прычыны смерці Вацлава Гавела і выказвае спачуванні родным і блізкім нябожчыка.