- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пала́ц — беларускі музычны гурт зь Менску, заснаваны ў 1992 годзе. У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску. Гісторыя Палацу пачалася ў 1987 годзе, калі пазнаёміліся Алег Хаменка ды Юры Выдронак. Яны вучыліся ў Менскаім інстытуце культуры (зараз - Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў). У 1988 годзе да гурту далучыўся сябар Юрыя Зьміцер Карабач. Яшчэ праз год да гурту далучыўся Юрась Белякоў. Назву "Палац" прапанаваў Алег Хаменка ў 1992-м годзе. У рэпертуар увайшлі беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў.