- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Жыццяпіс" Кірылы Тураўскага не паведамляе дакладных датаў пачатку і канца яго зямной дарогі. Вядома, што ён нарадзіўся роўна 900 гадоў назад, быў сынам багатых бацькоў, але "богатества" і "славы тленныя мира сего" яго не вабілі. "Жыццяпіс" паведамляе, што ён атрымаў высокую адукацыю, засвоіўшы веды і ідэі і візантыйскага, і рымскага свету, "добре извыче святых книг поучению". Незадоўга да дня памяці Святога Кірылы Тураўскага ТБМ выпусціла мастацкую паштоўку да 900-годдзя з дня народзінаў выдатнага беларускага асветніка і багаслова. Скарыстана карціна А. Марачкіна “Кірыла Тураўскі”, 1987 года. Дызайн Ігара Марачкіна.