- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму парламент не разглядае заяў прэзідэнта Лукашэнкі адносна прычын знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага? Чаму Генпракуратура да гэтага часу не адрэагавала на прапанову Анатоля Лябедзькі аб расследаванні сцвярджэнняў, якія змяшчаюцца ў расійскім дакументальным фільме “Хросны бацька” аб знікненнях у Беларусі? Чаму няма дакументаў або іншых доказаў, якія маглі б падтрымаць сцвярджэнне ўлад, што яны пераканаўча абверглі даклад спецдакладчыка ПАСЕ Хрыстаса Пургурыдэса? Такія і іншыя пытанні ўзніклі ў прадстаўнікоў Камітэта па правах парламентарыяў Міжпарламенцкага саюза падчас 134-й сесіі, якая адбылася ў Жэневе на пачатку ліпеня. На сесіі ўжо не першы год разглядаецца пытанне аб лёсе дэпутата Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў Віктара Ганчара, які быў гвалтоўна выкрадзены ў верасні 1999 года.