- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра затрыманне двух грамадзян Беларусі, якія шпіёнілі на карысць спецслужб Літвы. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у затрыманых знайшлі электронныя носьбіты інфармацыі ды іншыя матэрыялы, якія сведчылі пра шпіёнскую дзейнасць, накіраваную на атрыманне сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, “у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы”. Паведамляецца, што факты правядзення агентурнай групай аперацый па здабычы інфармацыі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў з мэтай іх далейшай перапраўкі за мяжу дакументальна пацверджаны. Больш за тое, КДБ запэўніў: “Факт супрацоўніцтва з літоўскімі спецслужбамі пацвярджаецца сабранымі ў ходзе следства доказамі, а таксама прызнавальнымі паказаннямі саміх абвінавачаных”.