- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы год — свята з налётам казкі. Менавіта ў навагоднюю ноч мы загадваем самыя светлыя жаданні, верым, што яны здзейсняцца, будуем планы на будучы год, марым... Пра што вы марыце напярэдадні Новага года? Што набываеце на гэтае свята? З такімі пытаннямі карэспандэнт “Народнай Волі” звярнуўся да звычайных людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Дзіяна ПАЎЛАВЕЦ, пенсіянерка, у мінулым выкладчыца беларускай мовы і літаратуры: — Самая запаветная мара ў апошнія гады для мяне — каб Беларусь стала сапраўды беларускай. Каб беларуская мова гучала, каб на ёй размаўлялі... І мара гэта крыху няправільная, ненармальная, бо ў любой краіне, дзе шануюць і помняць сваіх продкаў, свае карані, сваю гісторыю, гэтая мара — рэальнасць. У нас, на вялікі жаль, пакуль не так. У навагоднюю ноч я зноў буду загадваць жаданне словамі, якія напісаў Максім Багдановіч: “Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага яснага дня...” Веру, што гэтыя словы Багдановіча стануць прарочымі. І хочацца верыць, што ўжо ў 2012 годзе...