- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 сакавіка 2012 года я ехаў цягніком з Мінска ў Вільнюс. Беларускі памежнік-шараговец, які правяраў дакументы пасажыраў на станцыі Гудагай, узяў мой пашпарт, прылажыў да пераноснага сканера і... некуды з ім пабег. Праз дзве-тры хвіліны ён вярнуўся разам з маёрам памежнай службы, які заявіў, каб я пакінуў вагон, бо мне забаронены выезд з Беларусі. На маю заўвагу, што свабодны выезд за мяжу — маё канстытуцыйнае права, маёр адказаў: — Я гэта ведаю, але ў мяне загад, а я — чалавек ваенны. Калі вас прапушчу, то страчу працу і не змагу карміць сям’ю. Да нас даведзена толькі тое, што аб падставах уключэння ў камп’ютарны спіс невыязных вы можаце даведацца ва ўпраўленні ўнутраных спраў па месцы жыхарства.