- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 1 лютага за святло і газ будзем плаціць дыферэнцыравана. Урэшце беларускі ўрад вызначыўся, як насельніцтва будзе плаціць за спажытыя электраэнергію і газ. Адпаведная пастанова Савета міністраў №52 з’явілася 23 студзеня 2013 года і ўступае ў сілу 1 лютага. Згодна з пастановай, усталёўваецца трохступенчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электраэнергіі і газу. Так, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВтг электраэнергіі аплата будзе праводзіцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВтг уключна — па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВтг у месяц, аплата будзе вылічвацца па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.