![]() |
![]() |
У першым беларускім гостэлі ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.У беларускім гостэлі ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў Гаспадыня гостэлю — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Болей »
Напярэдадні Дня Волі, у суботу 24-га сакавіка, беларуская грамада пайшла на Альшанскія могілкі ў Празе, каб ушанаваць памяць беларускіх дзеячоў, тут пахаваных: прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі, ды беларускага сьпевака сусьветнай славы - Міхася Забэйды-Суміцкага. Неўзабаве далучыўся да пераважна маладых сяброў грамады й вуніяцкі сьвятар Андрусь Абламейка, які, разам з прысутнымі памаліўся за беларускі народ. Болей »
Апошні ліст Вацлава Гаўла. У сьнежні летась, пасьля арыштаў сотняў удзельнікаў пратэстаў супраць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, мы папрасілі вядомых палітыкаў, літаратараў, філёзафаў з усяго сьвету прачытаць імёны людзей, якія апынуліся за кратамі. Джордж Буш адкрываў чытаньне, а Вацлаў Гавэл завяршаў сьпіс – я папрасіў яго прачытаць імёны, якія пачынаюцца на апошнюю літару алфавіта, «я»: Вацлаў Гавэл, колішні , былы прэзыдэнт Чэхіі Н... Болей »
Прэзэнтацыя кніжак Зянона Пазьняка. 20 год таму, 25-га жніўня 1991, Беларусь абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай, незалежнай ад Савецкага Саюзу. Дзякуючы дамаганьням парляманцкай апазыцыі (фракцыі БНФ), Вярхоўны Савет 12-га скліканьня фармальна надаў дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. Поў году пазьней, у лістападзе таго-ж году, кіраўнік незалежнай Беларусі, разам з кіраўнікамі незалежных Расіі й Украіны, пастанавілі зьлікв... Болей »
Літаратурны вечар у Café Sladkovský. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі й перакладчыкамі, якую арганізавала Грамадзянская Беларусь, падавалася пройдзе ў звычайным “піўным” фармаце. Але, нечакана для мяне, яна аказалася сапраўдным літаратурным вечарам. Невялічкі пакой кавярні Sladkovský сваім інтэр'ерам і атмасферай пераносіў у 20-30-ыя гады мінулага стагодзьдзя, перыяд Першай Рэспублікі. Менавіта ў тыя часы шматлікія кавярні былі цэнт... Болей »
Дзень Волі ў Празе. Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньняшняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося з урачыстага набажэнства, у якім узяў удзел грэка-каталіцкі экзарх Чэхіі біскуп Уладыслаў Гучка. Была прачытаная малітва за Беларусь, ... Болей »
“Ліст, знойдзены на папялішчы”. Прэзэнтацыя кнігі прозы Макса Шчура . 4 сьнежня, у чэскай сталіцы адбылася прэзэнтацыя дэбютнай кнігі прозы Макса Шчура “Ліст, знойдзены на папялішчы”. Нятыповасьць прэзэнтацыі ў тым, што праходзіла яна адначасна з удзелам публікі ў залі і віртуальнай публікі, якая заставалася на сувязі ў фармаце“скайп канфэрэнцыі”. Ідэя такога наваўвядзеньня ў тым, каб гуртаваць беларускую чытацкую аўдыторыю незалежна ад... Болей »
У Празе пачынаюцца рэгулярныя беларускія набажэнствы. 26 верасьня у праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка пачынае рэгулярныя беларускія набажэнствы. Службы будуць праводзіцца кожную апошнюю нядзелю месяца. У інтэрвію Радыё Свабода айцец Андрэй Абламейка сказаў: “Ужо складзены плян набажэнстваў у беларускім грэка-каталіцкім душпастырстве Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Празе. Магу паве... Болей »
У Празе будзе устаноўленая шыльда ў гонар Ларысы Геніюш. Падведзены вынікі конкурсу на найлепшы праект мэмарыяльнай шыльды ў гонар Ларысы Геніюш. Яе маюць устанавіць на доме №7 на вуліцы Гэржманава ў Празе, дзе жыла паэтка да яе зьняволеньня савецкімі спэцорганамі ў 1948 годзе. Пераможцам конкурсу стаў скульптар Гэнік Лойка. Конкурс быў абвешчаны грамадзкім аргкамітэтам, утвораным для падрыхтоўкі сьвяткаваньня стагодзьдзя Ларысы Геніюш,... Болей »
Зварот да міністра юстыцыі Чэхіі ў справе Ларысы Геніюш. З нагоды 100-гадовага юбілею славутай беларускай пісьменьніцы Ларысы Геніюш, які адзначаецца ў гэтым годзе, прадстаўніцы беларускай суполкі “Скарына” (Прага, Чэхія) – Рыта Гаціх, Алена Каварава і Вольга Дудко – 5 лютага зьвярнуліся з сымбалічнай просьбай да міністра юстыцыі Чэскай Рэспублікі Даніэлы Каваравай (Daniela Kovářová). Беларускія жанчыны просяць спадарыню міністра адмяні... Болей »