- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытаючы ўспаміны нашага земляка Міхася Адамавіча Тычыны, патрыярха слуцкай журналістыкі, як мы яго называлі ў рэдакцыі «Кур’ера», адчуваеш, што быццам атрымаў нечаканы падарунак. Міхась Тычына пражыў доўгае, цікавае, насычанае самымі рознымі падзеямі жыццё. Год таму яго не стала. Дагэтуль не верыцца, што лесвіца ў рэдакцыі больш не пачуе ягоныя крокі і ён не з’явіцца на парозе, як заўсёды натхнёны, з усмешкай на твары. Можа, менавіта любоў да людзей, дзіцячая цікавасць да жыцця і жаданне змяніць да лепшага гэты свет дапамаглі яму захаваць душэўную маладосць да апошняга дня.