- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Царква ў Пружанах, Сабор Аляксандра Неўскага, Вернікі збіраюцца да вячэрняй малітвы. На вуліцы стаіць пачатак лета з кветкавай прыгажосцю, з ветрыкам-гулякам. Дзверы ў храм адкрыты, і яркае заходзячае сонца гаспадарліва заглядае сюды, зліваецца з пазалотаю ікон, іграе на падсвечніках, перабягае на полымца свечак і застаецца ў ім.