- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікдзень – самае важнае і значнае народнае свята. Калісьці даўным-даўно нашыя продкі віталі перамогу Сонца-Дажджбога, надыход вясны, абуджэнне прыроды, пачатак “вялікіх дзён” палявых работ. Пазней, калі ўзнікла рэлігія хрысціянства, Вялікдзень, ці Пасха, стаў днём праслаўлення Ісуса Хрыста, які быў ускрыжаваны і ўваскрос з мёртвых. Таму на свята людзі вітаюцца словамі: “Хрыстос уваскрос!”, на што прынята адказваць: “Сапраўды ўваскрос!”