- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З-за праблемаў з валютай у Беларусі значна падаражэлі імпартныя тавары, а некаторыя ўвогуле зніклі. І калі марская рыба, алей, цытрусавыя, арэхі, гарбата, кава, грэчка, рыс, пшано — выключна імпартныя, то застаюцца яшчэ айчынныя прадукты. Але ж хлеб, яйкі, масла ды малочная прадукцыя таксама будуць даражэць. Не сёння, дык заўтра… Карэспандэнт “ГС” пацікавіўся ў дырэктара ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” Аляксандра Красніцкага, ці ўкладваюцца для вырабу слонімскай малочнай прадукцыі імпартныя кампаненты. Аляксандр Георгіевіч адказаў, што трохі патрэбна закваскі, шведскія збаночкі для малака і іншыя. “Але іх няшмат, — сказаў Аляксандр Красніцкі. — Разлічвацца з імпартам нам ёсць чым, таму цэны на слонімскую малочную прадукцыю пакуль не павышаліся”. (Цэны на імпарт узраслі)