- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто рана ўстае, таму Бог дае Сялянства заўсёды было расслоеным. Былі багацейшыя і бяднейшыя. Залежала гэта не толькі ад колькасці ўласнай зямлі, але і ад працавітасці сям’і, умення гаспадарыць, здароўя гаспадароў, энергіі, ладу ў сям’і. Адны мелі добрых, дагле-джаных коней, выдатна апрацоўвалі і ўгнойвалі зямлю ды атрымлівалі высокія ўраджаі. Гэта давала магчымасць на сваіх кармах трымаць дзве-тры каровы з маладняком, свіней, авечак, свойскую птушку, мець дастаткова прадукцыі для сябе і на продаж. Многія нашы сяляне, у якіх было мала сваёй зямлі, бралі два-тры гектары зямлі ў арэнду ў памешчыка ці ў састарэлых гаспадароў, у якіх не было працаздольных членаў сям’і. У нас практыкавалася так званая арэнда “на трэці сноп”, калі 1/3 частка ўраджаю аддавалася ўладальніку зямлі.