- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народы Эуропы маюць прыгожа апрацаваныя й выданыя альбомы пячаткау, маюць напісаных сотні артыкулау і колькі манаграфіяу пра пячаткі. Мы чагосьці падобнага ня маем. Прычынаў шмат склалася, чаму нашыя пячаткі ня ёсьць сабраныя й апрацаваныя. Маю надзэю, што мой сьціплы нарыс аб пячатках паслужыць стымулям для маладога пакаленьня заняцца пошукамі пячаткаў у архівах і музэях, каб іх выдаць як спадчыну па нашнх прадзедах. Калі-б маладому пакаленьню пашчасьціла сабраць і выдаць усе нашыя пячаткі, я быу-бы шчасьлівы. Мае недахопы, здагадкі й недакладнасьці былі-бы маладымі дасьледчыкамі выпраўленыя, удакладненыя й гэтым спрычыніліся-б паставіць нашую сфрагістыку на узровень эўрапэйскі.