- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ведаю, як вы, а я вельмі люблю вандраваць. У марах або наяве вандроўка – гэта заўжды незвычайныя адкрыцці, цудоўныя сустрэчы і цёплыя ўспаміны на ўсё жыццё. У падарожжах мне найбольш падабаецца вывучаць розныя пабудовы і звязаныя з імі гісторыі. А самымі прыцягальнымі і загадкавымі пабудовамі з’яўляюцца замкі. Яны выклікаюць у нас асацыяцыі з мужнымі рыцарамі, грандыёзнымі балямі, таямнічымі прывідамі. На жаль, звычайна мы шукаем замкі па ўсім свеце, але толькі не ў Беларусі. Але гэта вялікая памылка! Па колькасці замкаў наша краіна не саст упае іншым дзяржавам. Каб самім упэўніцца ў гэтым, запрашаю вас у захапляльнае падарожжа па беларускіх замках, крэпасцях і палацах. Спадзяюся, такая ўяўная вандроўка натхніць вас на сапраўднае падарожжа па нашай краіне замкаў.