![]() |
![]() |
Кніга Леанід Маракова “Біяграфіі” — гэта хроніка жыцця і творчасці выбітных беларускіх літаратараў першай трэці XX стагоддзя, біяграфіі якіх былі абарваны куляй, ці дапісваліся ўжо не на родных гонях, а на чужыне, а таксама сёе-тое з таго, што падалося падсветкай да гэтай хронікі. Змешчана таксама больш сотні фотаздымкаў, большасць з якіх друкуецца ў першыню. Болей »
Сябры! Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. З яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі. Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека могуць быць растлумачаны выключна з біялагічных пазіцый. Чалавек — глыбока сацыяльная істота. Сапраўды чалавечае фарміруецца ў ім у працэс... Болей »
Дарагія сябры! Вы пачынаеце вывучаць завяршальны раздзел школьнага курса біялогіі, вельмі важнага для фарміравання правільнага і цэласнага ўяўлення пра існаванне жыцця на Зямлі. У межах дадзенага курса вам неабходна будзе атрымаць асновы экалагічных ведаў. Яны дапамогуць вам зразумець законы існавання жывой прыроды на розных узроўнях яе арганізацыі. На канкрэтных прыкладах вы зможаце пазнаёміцца з экалагічнымі вынікамі гаспадарчай дзейн... Болей »
Сябры! Вы працягваеце вывучэнне курса «Біялогія» і пераходзіце да новага цікавага і важнага яго раздзела — заалогіі — навукі аб жывёлах. Жывёлы — гэта разнастайныя жывыя арганізмы нашай планеты. Колькасць іх відаў перавышае 1,5 млн. Яны насяляюць наземна-паветранае, воднае і глебавае асяроддзі. Многія з іх з’яўляюцца паразітамі іншых жывёл, чалавека і раслін. У працэсе вывучэння гэтага курса вы пазнаёміцеся з жывёламі розных груп, давед... Болей »
У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце ўяўленне аб тым, што ўсе пералічаныя групы жывых арганізмаў характарызуюцца вялікай колькасцю відаў і разнастайнасцю форм. Болей »
Дарагія сябры! У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. І дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках. Тэкст падручніка падзелены на раздзелы і параграфы. Перад тым як прачытаць параграф, паспрабуйце адказаць на пытанні перад тэкстам. Яны абазначаны знакам . Гэта дапаможа ўспомніць, што вы ўжо ведаеце па гэтай тэме, што даведаліся на папярэдніх у... Болей »
«Блакадная кніга» — гэта кніга пра трагічныя дні ленінградскай блакады, бяспрыкладную мужнасць і стойкасць абаронцаў горада на Няве, якія засталіся ў неймаверна цяжкіх умовах сапраўды савецкімі людзьмі, адданымі Радзіме. Аўтары, працуючы над кнігай, выкарыстоўвалі дзённікі і расказы ленінградцаў, што перажылі блакаду. Болей »
Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю.Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва. Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому. Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »
«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў чалавеку. Болей »