![]() |
![]() |
Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з якіх родзяцца немалыя клопаты, простая людзкая плётка, забабонства і чалавечая зайздрасць ляглі ў аснову гэтай кніжкі. Пільны назіральнік М... Болей »
Новы раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» — твор аб нашых сучасніках, аб людзях сённяшняй вёскі. У цэнтры аўтарскай увагі расказ пра лёс таго пакалення беларусаў, якое ў час вайны было дзецьмі і якое яна асіраціла. Але і дагэтуль ваенная трагедыя адгукаецца ў жыцці людзей і нярэдка ломіць іх шчасце, як вось зламала, разбіла яна шчасце Івана Батрака, галоўнага героя рамана. Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982)... Болей »
Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для ... Болей »
Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучасна... Болей »
Валанцёрства ў Venture Day Minsk дазваляе пашырыць свае магчымасці і даведацца пра досвед сусветных экспертаў у сферы тэхналогій. Упершыню гэтае мерапрыемства адбылося ў 2015 годзе і было арганізавана сумесна IE Business School. Яно стала найбуйнейшай стартап-падзеяй у Беларусі і першай канферэнцыяй, праведзенай на ангельскай мове. У 2016 годзе тэмай стала “Тэхналогіі для здаровага будучыні”. Болей »
Вытокі валачобнай паэзіі — у працоўна-магічных уяўленнях старажытнага чалавека. У працэсе бытавання валачобныя песні развіліся ў эпічныя творы віншавальна-велічальнага характару. У ix услаўляюцца розум i працавітасць земляроба, паэтызуецца праца на зямлі. Даследуюцца гісторыя збірання валачобных песень, ix генезіс i ідэйна-мастацкая своеасаблівасць. Адрасавана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, хто цікавіцца куль... Болей »
У кнізе на прыкладзе лёсу таленавітага б еларускага паэта Валерыя Маракова паказана панарама літаратурнага жыцця 1920 -1930-х гг. Аўтарам шырока выкарыстаныя архіўныя дакументы, у тым ліку раней недаступныя даследчыкам. Змешчана таксама больш сотні фотаздымкаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Болей »
У Балотных Ялінах жыве даўні страх, Ані радасці, ані спакою. Днём і ноччу лютуе раз’юшаны Стах, Абвясціўшы народ свой ізгоем. Зацугляныя коні імчаць і імчаць, У дварах і сабакі не брэшуць, Востраверхія вусцішна дзіды стырчаць, Караля тыя коннікі цешаць. Рвецца д’ябальскім крыкам зняважлівы рог, А навокал пакора пануе. Дык калі ужо ціхае водгулле Бог Галасоў занядбаных пачуе ? Там шчыруе я... Болей »
Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасе за столікам каля в’етнамскай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў, курыў, расшпіліўшы куртку, паклаўшы на столік побач з попелкай шапку і пальчаткі (жонка б за гэта н... Болей »