![]() |
![]() |
Трэцяя з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе праз лёсы асобы тыя падзеі, што наклалі свае адбіткі на гісторыю і лёсы ўсёй Беларусі. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. У трэцяй частцы публікуюцца аўтарскія артыкулы ды эсэ прысьвечаныя мінул... Болей »
Другая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – прадстаўляе журналісцкую фіксацыю тых парадоксаў, якія адбываліся і адбываюцца па сёньня ў Беларусі. Аўтар публіцысцкім пяром выказвае тое, што мы бачым наштодзень. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. У геро... Болей »
Першая з кніг-хронікаў Анатоля Казловіча – гэта не мэмуары, не ўспаміны і ня дзёньнікі, гэта праца публіцыста, які фіксаваў тое, што яго ўразіла як чалавека, як прафэсіянала. У чатырох кнігах «Белорусы между небом и землей» аўтар сабраў вялізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным пэрыядзе разьвіцьця Беларусі на мяжы ХХ-XXI стагодзьдзяў, калі краіна ў пакутах выбіралася на незалежны шлях. Першая кніга хронікаў «Белорусы между не... Болей »
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Болей »
Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. “У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будуч... Болей »
Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хвілінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў безабароннага белага гарлачыка, што пакорліва гайдаецца-трапечацца на хвалях, падуладны зьменлівым настроям капрызьлівага ветрыку… Кампазіц... Болей »
‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... Болей »
У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітыв... Болей »
Абмаляваць сёньняшні стан нацыянальнай літара-туры — задача, шчыра кажучы, вартая падручніка і калектыву аўтарытэтных аўтараў. Літаратура — жывы арганізм, з ягонымі хваробамі і этапамі біялагічнага разьвіцьця, з унутранымі пухлінамі і ранамі, што нанесеныя звонку. І мы, клетачкі гэтага яшчэ жывога, нягледзячы на зьнешнюю жахлівую духоўную экалогію, арганізму, можам кожны са свайго месца, у даступным кругаглядзе выказваць толькі пэўныя м... Болей »
Пад акном цэлы дзень крык. Нецярплівы, патрабавальны: чыр-ры! чыр-ры! Там, у дзірцы між верандай і сцяной дома, сям'я. Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы — падлятаюць, адлятаюць чорныя, старанныя шпакі. І падлятаюць, і адлятаюць хапаючыся. Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва кідаюцца ў пошуках пажывы. Хапаючыся, пратаўчы хутчэй супакоіць, задаволіць, імчаць назад. Іх падганяе недавольнае: чыр-ры! Шпачаняты ... Болей »