![]() |
![]() |
Беларуская літаратура XX стагоддзя актыўна асвойвала прагрэсіўныя традыцыі славянскай і сусветнай літаратуры, і разам з тым набывала адраджэнска-патрыятычны пафас. У сваёй творчасці беларускія пісьменнікі зжывалі апісальнасць, бытавізм, прыземленасць. Усё большае месца ў творах займалі індывідуальна-філасофскія пачаткі, узвышэнне асобы, сваё развіццё атрымлівалі ідэі гуманізму, агульначалавечых каштоўнасцяў. У гады першай сусветнай в... Болей »
Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з літаратурай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і творы с... Болей »
Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей »
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў в... Болей »
Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі і беларускіх філолагаў замежных вучэльняў. У хрэстаматыі змешчаны творы вядомых і ананімных аўтараў XVIII–ХІХ стагоддзяў, вывучэнне якіх прадугледжана новай праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры. Сярод аўтараў Ігнат Ходзька, Юльян Урсын Нямцэвіч, Мацей Радзівіл ды іншыя. У адпаведнасці з новай праграмай па беларускай літаратуры, у аснове ... Болей »
Імя брытанскага славіста Арнольда Макміліна вядомае беларускаму чытачу па цэлым шэрагу публікацый. Другая з ягоных кніг, перакладзеных на беларускую мову, прысвечана літаратуры беларускай дыяспары. Манаграфія ахоплівае вялікую колькасць імёнаў і твораў. Многія з іх толькі нядаўна пачалі вяртацца да чытача беларускай метраполіі, a некаторыя і дасюль недаступныя (бо, на жаль, далёка не ўсе кнігі беларускіх - прынамсі, беларускамоўных - пі... Болей »
Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя жанры пісьменнікаў Беларусі і, зрэдку, беларускіх эмігрантаў, 4. ды таксама ад выпадку да выпадку ў арыгінале творы польскіх пісьменн... Болей »
Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага, У. Караткевіча і інш. Асобным раздзелам прадстаўлена беларускамоўная літаратура Польшчы. Значная ўвага надаецца даследаванню мастацкіх... Болей »
Доктар філалагічных навук, пісьменнік Алесь Бельскі запрашае ў паэтычна-літаратурны сад, каб пабачыць непаўторныя родныя вобразы і з’явы, адкрыць духоўны свет мастацкай творчасці. Аўтар асэнсоўвае спадчыну пісьменнікаў, якія пачыналі свой літаратурны шлях у даваенны час, разглядае ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці паэтаў-песеннікаў, разважае пра пераемнасць мастацкіх традыцый, праблему літаратурных пакаленняў, аналізуе кнігі, выдадзены... Болей »
У трэцяй частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы (поўнасцю або ва ўрыўках), напісаныя ў 1900−1920 гг., вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. Болей »