![]() |
![]() |
Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні, шчыры юнацкі смутак дамінуюць у паэзіі маладога аўтара. Болей »
Калі ўспамінаю тую неспадзяваную і нечакана цікавую сустрэчу, дык перш-наперш чамусьці згадваецца славуты пушкінскі радок: “Невольно к этим грустным берегам меня влечет неведомая сила...” Так ужо сталася, што і Пушкін, нароўні з Купалам, Коласам ды Багдановічам, жыве ў маім сэрцы, і пры нагодзе ягонае слова таксама ўсплывае з прадоння памяці і трывожыць душу… Быў я тады дома, у роднай вёсцы, у запаветным куточку роднае зямлі, дзе нарадз... Болей »
Яшчэ не паспеў тэлефон, здаецца, адысці ад першай той, працяглай Вінцэсевай размовы з жонкай, як зноў зазваніў — залівіста, настойліва, нібы ашалелы. Юстынавіч памкнуўся да дзвярэй ваннага пакоя, дзе плёскаўся, задаволена фыркаючы, гаспадар, але перадумаў: падышоў да апарата, зняў трубку. (фрагмент) Болей »
Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін. Болей »
Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада сунялася, і ў цішы, што настала, рассыпалася кароткая, імклівая чарга кулямёта. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж па... Болей »
Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае час, прыхільнікам якога назваў сябе сам аўтар у прадмове да выданьня. Паэзіі Юры Гуменюка пашчасьціла найбольш, бо яна была выдаваная... Болей »
На апошнім этапе вайны ў складзе Чырвонага Войска было дзесяць дзейнічаючых франтоў. Кожны фронт – гэта згуртаванне армій. Некаторыя франты былі невялікімі – усяго чатыры-пяць армій, але былі і гіганцкія, як 1-ы Беларускі, у складзе якога было дванаццаць армій, уключаючы адну паветраную і дзьве гвардэйскія танкавыя арміі. Болей »
Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры. Паклонам ... Болей »
Марыя Мартысевіч – нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай “Новы час” і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як ... Болей »
За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тваралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, створаная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пы... Болей »