![]() |
![]() |
Завіруха ўсчалася яшчэ з вечара… Скуголіў, шараваў свае бакі аб шурпатыя сцены хатаў вірлівы вецер, біліся адна аб адну галінкі-рукі дрэваў, гухкала нешта за сценамі, аж уздрыгвала, здаецца, хата. Гуло пагрозліва ў коміне печы, быццам нячысцікі скакалі на нарышчы, наладжваючы свае скокі, стараліся знесці страху з хаты… Пасля апоўначы пачало ўсё аціхаць, сцішвацца, а потым і зусім стала ціха, незвычайна ціха. Не ўтрымаўся, зіркануў за ак... Болей »
Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі, друг аператара (нельга ж было кінуць нечаканага госця ў пустым горадзе, ды і паехаць) і я, сцэнарыст, ён жа казначэй, ён ... Болей »
Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974... Болей »
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі. Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку" (сам Глобус выдаў ужо 29 кніг.). Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта... Болей »
Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыбл... Болей »
Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады "дзяржаўных інтарэсаў", езуіцкія "навуковыя" супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны ... Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. ... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. Побач адзінока мясцілася тынкаваная будка-старожка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печкі... Болей »
У 2001 г. споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння і 120 гадоў з дня смерці Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, Дзве гэтыя даты, безумоўна, падвышаюць і без таго вялікую ва ўсім свеце цікавасць да творчасці вялікага рускага пісьменніка. Да апублікаваных літаральна на ўсіх кантынентах соцень кніг, тысяч артыкулаў, прысвсчаных мастацкаму аналізу яго твраў, філасофскаму іх вытлумачэнню, гісторыі жыцця і творчасці пісьменніка, дададуцца шматлікія... Болей »
Ужо мінула амаль сорак гадоў з таго часу, як адбыліся галоўныя падзеі, апісаныя ў гэтым творы, а іншыя матэрыялы, выкарыстаныя тут, яшчэ больш даўнія. Гэтае тлумачэнне я лічу неабходным дзеля таго, каб запэўніць чытачоў, што цяперашняя эпоха не мае нічога агульнага з нашым творам. Аўтар не пярэчыць, што тыя самыя матэрыялы ў іншых руках маглі б набыць зусім іншы кшталт; яму, аднак жа, здавалася, што форма раману можа быць больш цікаваю.... Болей »