![]() |
![]() |
Прадказанне, як вядома, справа рызыкоўная. Вось і матухна Пелагея штогоду кажа: «На габрэйскую Пасху халадэча, а на нашу — Божая цяплынь». А што маем? Чысты чацвер падаспеў, а ў паветры белыя мухі кружляюць, і Тузік з Кузікам — два ўвішныя, невядомай пароды, дварнякі, — не могуць угрэцца і сядзяць у сваёй будцы. Дварнякі вартуюць будматэрыялы — дзесяць кубоў адфугаваных дошак, гару сілікатнай цэглы ды тузін мяхоў з вапнаю. Учора, поруч ... Болей »
Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах. Бывайце, белазубыя гандляры-туркi з пляцу каля Брандэнбурскае брамы з вашымi мэдалямi "За взятие Берлина" (вас можна было б таксама ўзнагароджваць iмi, бо Б... Болей »
Историческое описание женского монастыря, расположенного на восточной окраине Мстиславля. Включает период с начала XVI века по начало XX. Второе издание с изображением Тупичовской иконы Божией Матери и шестью политипажами. Болей »
У кнізе змешчана інфармацыя па краязнаўству і турызму ў наваколлях Віцебска. Аснавана на практычных матэрыялах турыстсцка-экалагічна-краязнаўчага клуба "Дзвіна" Лужаснянскай гімназіі. Уключае ў сябе некаторыя зкскурсіі па цікавых і выдатных мясцінах Беларусі. Карысна для настаўнікаў гісторыі, геаграфіі, біялогіі, краязнаўцаў, аматараў прыроды, ужывання ў рабоце краязнаўчых гурткоў. Болей »
Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў за кратамі дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі. Прафэсар Бандажэўскі расказвае, як сам змагаўся з набытымі ў няволі хваробамі, пра найбольш распаўсюджаныя захворваньні вязьняў і пра самалячэньне, пра народную турэмную мэдыцыну і фізычную за... Болей »
У кнізе «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі» — дакумэнтальныя споведзі людзей з крымінальным досьведам, удзельнікаў перадачы «Свабода ў турмах», якая выходзіла на Радыё Свабода ў 2011–2017 гг. Калі сабраць усіх зьняволеных у Беларусі разам, атрымаецца невялікі горад са сваімі традыцыямі і парадкамі, дзе ёсьць месца гору і радасьці, подласьці і высакародзтву, каханьню і нянавісьці, хваробам і сьмерці, палітычным і ... Болей »
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Болей »
Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная асоба мастака Алеся Пушкіна добра вядомая ў краіне і за яе межамі найперш эпатажнымі перформансамі яшчэ з часоў вучобы ў тэатральна... Болей »
„Турэмны дзёньнік” Славаміра Адамовіча – не мастацкі твор, а кніга-дакумент, кніга брутальная i непрыемная. Ад яе тхне парашай i чалавечай подласьцю, калгасным кароўнікам i дурной крывёю, вашывымі падлеткамі і... прэзідэнтам; але пры ўсёй сваёй д’ябальшчыне гэтая кніга мае адзін істотны пазітыў - яна аб’ектыўна праўдзівая. Чытач, ахунецца ў рэчаіснасць турмы, дзе дзейнічае закон: выйгрывае мацнейшы і больш наглы. Зразумее, што карцінка ... Болей »
Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. ... Болей »