![]() |
![]() |
Акафіст – род асобых хвалебных песнасьпеваў у гонар Ісуса Хрыста, Багародзіцы і сьвятых. Першапачаткова акафіст узьнік ва ўсходняй хрысьціянскай традыцыі як песнаспеўны твор у гонар Божае Маці. З часам тэмы акафістных сьпеваў пашырыліся. Львоўскае выданьне Акафіста пакутам Хрыстовым, зьяўляецца перакладам на беларускую мову для служэньня ў беларускім праваслаўным абрадзе. Па словах перакладчыка айца Сяржука Горбіка – сама патрэба ... Болей »
О, сьвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, маці наша Ефрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў тваіх, што зь любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да цябе падымаюць. Ты ня асудзіла нас, што мы ў няволі сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імяні твайго. Бо мы ведаем, што гэта ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам адд... Болей »
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”. Такія, як “Быць нататнікам Бога” (пра Рыгора Барадуліна), “Акно для матылькоў” (пра Янку Брыля), а т... Болей »
Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў. У яе творах праўдзіва з іроніей і веданнем псіхалогіі адлюстравана жыццё беларусаў ў незвычайных падзеях і нечаканых абставінах. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім альманаху «Справа», газетах «Наша Ніва», СБ «Беларусь сегодня», на tut.by. Жыве ў Мінску. Болей »
У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы. Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі... Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць магчымасць вельмі поўна пераказаць думкі, уражанні, досведы, характары людзей, гэта само жыццё. Паэзія – гэта перадусім пачуцці. Засваенн... Болей »
Дзіўны лёс беларускіх змагароў розных часоў і пакаленьняў прыводзіў многіх са знакавых асбаў у вязьніцы астрогі і лягеры. Няма ніводнага пакаленьня, у якім бы за пошнія 200 гадоў шлях вольналяюбівых беларусаў не прыводзіў за краты. Менскі астрог, Віленскія Лукішкі, Бяроза Картузская, Гулаг, Амэрыканка, гэтыя “установы” чырвонай ніткай уватканыя ў шматпакутны лёс змаганьня беларусаў за сваю незалежнасьць. Пасьля таго як Беларусь стала н... Болей »
Газэта “Аксамітны жах” утварылася вясною 1994 году. З таго часу выйшла 15 нумароў. Апроч газэты, якая была ворганам вольнага мастацкага руху, мы ладзілі шэраг літаратурных вечарынаў: двухдзённыя “аксамітныя” чытаньні ды гэтак далей. Гэта была шматгранная дзейнасьць – культурніцкая, экалягічная й дасьледчыцкая. Да 2005 году выйшла 15 нумароў газэты. Гэта былі выразна канцэптуальныя, тэматычныя й літаратурныя выпускі. Стравальнікі гэтага ... Болей »