![]() |
![]() |
У чаканні Пуціна “Заўтра яны прынясуць вяроўку і павесяцца” На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідэнт Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзецца пасяджэнне “Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі”, падчас якога Лукашэнка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць перспектывы прыняцця Канстытуцыйнага акта... Болей »
Палітычным амністыі няма Дашкевіч, Казулін І Клімаў застаюцца за кратамі У мінулую сераду ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб амністыі. Мяркуецца, што на волю выйдуць тры з паловай тысячы асуджаных. Аднак палітычных зняволеных сярод іх не будзе. Застануцца ў турмах маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Артур Фінкевіч, якіх пасадзілі першага за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, якую ўлады каторы раз адмаўляюцца рэгістравац... Болей »
Мітынг, якога не было Што б мы рабілі на месцы дэмакратычнай моладзі? 16 лістапада ў Беларусі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязняў. У некалькіх мясцінах Мінска маладыя людзі стаялі на вуліцах і ў пераходах, трымаючы ў руках партрэты Дашкевіча, Казуліна, Клімава, Фінькевіча, якія адбываюць розныя тэрміны пакарання за свае погляды. Ніхто з нешматлікіх удзельнікаў акцыі гэтым разам не быў затрыманы міліцыяй. Крыху йнакш выглядала... Болей »
Фронт, Фронт, Фронт ці Будзе Нам Фэст? Два апытанні “Свабоды” за два апошнія тыдні пацвердзілі думку пра тое, што ў Беларусі праглядаюцца сёння два суб’екты палітыкі, ад якіх нечага чакаецца, дзве інтрыгі – Лукашэнка і лідэр БНФ. Першы таму, што ён адзін вызначае ўсё, што робіцца ў краіне. Другі таму, што неўзабаве адбудзецца з’езд БНФ, і абодва намеснікі старшыні Фронту актыўна рэкламуюць сябе як прэтэндэнтаў на лідэра БНФ, тады як сам... Болей »
Марш у розныя бакі Апазіцыя ў Мінску сутыкнулася з правакацыямі “Дзе ў часе атакі павінен быць камандзір?” - пытаўся галоўны герой легендарнага фільма “Чапаеў”. I сам жа адказваў: “Наперадзе на белым кані”. Дзе павінны быць камуністы падчас сацыяльнага маршу пратэсту? Здавалася б, на чале калоны дэманстрантаў. Камуністы ў Мінску, аднак, падзяліліся. Адны (КПБ) браталіся з лідэрам КПРФ Зюганавым і лідэрамі іншых кампартыяў на закрытым ад... Болей »
Як спляліся, счапіліся гістарычныя даты сёлета ўвосень. 70 гадоў таму, за адну ноч з 29-га на 30-га кастрычніка, у турме НКВД у Мінску былі расстраляныя 100 беларускіх літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. Пазней у Курапатах сталінскія каты будуць расстрэльваць людзей ужо тысячамі. 90 гадоў таму ў Расіі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, з якой пачаўся бальшавіцкі тэрор. Адзначаць гэты радасны юбілей камуністы будуць у тым ліку і ... Болей »
Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125. Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытання (яно на 2-й старонцы) звяртаюць увагу на тое, што лаўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Мінска і персанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, змірыўся з імі і толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёння, калі ўявіць сабе жывога Колас... Болей »
Наша газета ў №87 пісала пра пагрозу дэфіцыту малака і яго прычыны. Ён узнік, у прыватнасці, з-за таго, што калгасы масавым парадкам прадаюць малако ў Расію, дзе яно каштуе даражэй. Дэфіцыт некаторых малочных прадуктаў стаўся рэальнасцю. Але сапраўдная яго прычына не ў Расіі (дзе цэны на ўсе прадукты імкліва растуць), а ў рэцыдывах камандна-адміністрацыйнай гаспадаркі савецкага часу. У працяг тэмы друкуем артыкул нашага аглядальніка. Як... Болей »
Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка 1989 году. Праўда пра Курапаты стала вядомая за год да гэтага, дзякуючы Пазьняку, які абнародаваў вынікі археалагічных раскопак ва... Болей »
Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма льготаў, што пакрывала сабою палову насельніцтва краіны, рэарганізуецца ў сістэму адраснай падтрымкі. Дзяржаўныя чыноўнікі загаварылі пр... Болей »