Адамчык Вячаслаў, Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына

Раман

Адамчык Вячаслаў

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1977

Выдавец: Мастацкая літаратура

Памеры: 336 с, іл., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [4420]

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Уладзіміра Адамчыка

Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уночы завязваўся туман, асыпаючыся наранкі імжою: на мокрым зеленаватым галлі дрэў дрыжалі і наліваліся, як сляза на вейках, кроплі вады. Сярод дня пазірала белаватае сонца — туман разыходзіўся, падымаючыся жаўтаватымі, як дым ад сырога алешніку, хмарамі. Адкрываўся свет — белаватае, выпаласканае дажджамі ржышча за вёскаю, зялёная рунь на грудку, рудая і пухкая, як выхаджанае цеста, ралля, сівыя абымшэлыя каменні пры чэрствай пясчанай дарозе, што выдавалі здалёк авечкамі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Адамчык Вячаслаў, Нязрушаны камень

Нязрушаны камень

Апавяданні

Адамчык Вячаслаў

У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць Вячаслава Адамчыка з'яўляецца ўзорным прыкладам служэння ідэалам Бацькаўшчыны. Болей »


pdf
Адамчык Вячаслаў, Развітальная аповесць

Развітальная аповесць

Аповесць, апавяданні, дзённікі

Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »