![]() |
![]() |
Гэтая кніжка зьяўляецца вынікам сумеснага праекту “Пытаньні талерантнасьці ў беларускім грамадзтве і сьвеце”, над якім на працягу 2003-2004 гадоў працавалі Швецкая арганізацыя Міру і Арбітражу (Svenska Freds) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь). У межах гэтага праекту прайшлі дзьве канферэнцыі з удзелам як беларускіх, так і замежных эксьпертаў (швецкіх, нарвежскіх, польскіх і г.д.), і чатыры рэгіянальныя семінары – у Магілёве, Брэс... Болей »
Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. Болей »
Аўтар кніг пра дзеячаў беларускай культуры Браніслава Тарашкевіча, Міколу Шчакаціхіна, Пётру Сергіевіча Арсень Ліс у сваёй новай працы адкрывае спецыялістам і шырокаму колу чытачоў імя ўдзельніка рэваяюцыйнага руху ў былой Заходняй Беларусі, таленавітага мастака Язэпа Горыда. Болей »
У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач з брусельскімі карункамі найдзіўнейшыя ядвабныя індыйскія тканіны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталі... У цэнтры гэнае цік... Болей »
Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 пр... Болей »
Зборнік вершаў Алы Петрушкевіч "Пярсцёнак" — кніга лірыкі кахання, пошуку гармоніі, духоўнай еднасці на фоне і ў суладдзі з прыродай, з Гародняй, з Радзімай, вяснова-асеннія настроі паэткі перадаюцца дасканала, далікатна, ціха і шчыра. Зборнік "Пярсцёнак" — гэта лірыка кветкавай пяшчоты, чыстай красы, створана ў стылі рэтра — на дваіх, гэтым яна і цікавая для ўсіх. Болей »
Гістарычны дэтэктыў… Колькі таямнічага, застрашлівага і рамантычнага можна сустрэць у сутарэннях часу! Чаму напрыканцы XIX ст. забіты былы паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага, Вінцэсь Рашчынскі? Якую таямніцу захоўвае каменная жаба з надмагілля? Ці можна ўявіць, каб пяць студэнтаў стварылі Каралеўства Беларусь? Ці сустракаліся вы з прывідам Кальварыйскіх могілак Мінска? У творах Людмілы Рублеўскай, уключаных у гэтую кнігу, - высак... Болей »
Вольга Гронская – паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася 10 чэрвеня 1978 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Скончыла рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэту БДУ і аспірантуру пры ім. Двухразовая пераможца “Фестывалю аднаго верша”. Першая кніга Вольгі Гронскай “АдВольная міфалогія” выйшла ў 2013 годзе. А калісьці надыдзе дзень, / і ён табе скажа: «Ма, / гэта не шапка, а смех адзін! / Хочаш — насі сама». / ... Болей »
Травеньская навальніца нацешылася маладой сілай і пакацілася над пушчаю далей, але дождж па-ранейшаму шамацеў так заўзята, што ў ягоным шуме дазвання раставала таканне старых ходзікаў. У цеснаватай леснічоўцы было сутонна і плаваў слабы пах мяты і яшчэ нейкіх сухіх зёлак, што пучкамі віселі на шастку ў цёмным надпеччы. Падраная падушка з натрушаным на прыпеку пер'ем і луснуты гаршчок-спарыш у прыдзверным куце казалі воку, што гаспадары ... Болей »
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі. Болей »