![]() |
![]() |
Травеньская навальніца нацешылася маладой сілай і пакацілася над пушчаю далей, але дождж па-ранейшаму шамацеў так заўзята, што ў ягоным шуме дазвання раставала таканне старых ходзікаў. У цеснаватай леснічоўцы было сутонна і плаваў слабы пах мяты і яшчэ нейкіх сухіх зёлак, што пучкамі віселі на шастку ў цёмным надпеччы. Падраная падушка з натрушаным на прыпеку пер'ем і луснуты гаршчок-спарыш у прыдзверным куце казалі воку, што гаспадары ... Болей »
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі. Болей »
Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ...Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю І ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясьмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім Зь ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даў... Болей »
“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі... Болей »
Я з самага дзяцінства марыў пасадзіць хоць якое-небудзь дрэўца. Каб потым ведаць, што яно — маё, каб расці разам з ім, каб патаемна лічыць яго сваім адзіным сябрам ці сяброўкаю. Смешная, вядома, мара. Дзіцячая. Просценькая. Падумаеш, мара! Хочацца, дык вазьмі і пасадзі. Але справа ў тым, што наша вёска знаходзіцца сярод лесу. Яна ўся акружана дрэвамі. Лес гэты часта гарыць, яго высякаюць цэлымі дзялянкамі, а ён лезе і лезе сабе з зямлі.... Болей »
У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» пабачыла свет кніга выбраных твораў беларускага паэта, палітычнага і грамадскага дзеяча Сяргея Хмары (Сяргея Сіняка) «Рабінавы хмель». Кніга сталася вынікам руплівай працы яе рэдактара, укладальніка, аўтара прадмовы і каментара С. Чыгрына. Наш калега доўгія гады ліставаўся з С. Хмарай. Паэт стала жыў у Таронта (Канада) на эміграцыі з пасляваеннага часу, дзе памёр у 1992 годзе. Летам 2008 года дачка С. Хм... Болей »
Гэта кніга напісана вельмі даўно — больш двухсот гадоў назад, Прыдумаў яе англійскі пісьменнік Даніэль Дэфо. За сваё доўгае жыццё ён напісаў шмат кніг, але ніводная з іх не мела такога поспеху, як «Рабінзон». Кніга гэта стала вядомая ўсяму свету. Болей »
Пра Ватэнштэт, Міхельсдорф* і пра жыцьцё беларусаў у гэтых лягерах ўжо пісалі і ўспаміналі ня раз, у тым ліку і самы "лягернікі". Таксама апісаныя выданьні і кнігі (тут, перш за ўсё, працы БІНіМ), якія выдавалі там беларусы. Вядома і пра лягернае жыцьцё тых людзей. Я лічу, аднак, што напісана яшчэ недастаткова, але мой падыход тут суб'ектыўна-асьветніцкі, і палягае на рэфлексіях у сутыкненьнях з арыгінальнымі выданьнямі таго часу. Ізноў... Болей »
“Рабочы” (1997–2002 гг.) - Бюлетень Свабоднага прафсаюза беларусскага і Камітэта абароны правоў працоўных. Пазьней Газета Камітэта абароны правоў працоўных і Штотыднёвая масава-палітычная газета. Галоўным рэдактарам газэты “Рабочы” быў Віктар Івашкевіч — вядомы палітычны дзяяч і журналіст. 16 сьнежня 2002 г. Віктар Івашкевіч быў арыштаваны, а праз некаторы час — асуджаны да аднаго году абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта і яго ата... Болей »
“Рабочы” (1997–2002 гг.) - Бюлетень Свабоднага прафсаюза беларусскага і Камітэта абароны правоў працоўных. Пазьней Газета Камітэта абароны правоў працоўных і Штотыднёвая масава-палітычная газета. Галоўным рэдактарам газэты “Рабочы” быў Віктар Івашкевіч — вядомы палітычны дзяяч і журналіст. 16 сьнежня 2002 г. Віктар Івашкевіч быў арыштаваны, а праз некаторы час — асуджаны да аднаго году абмежаваньня волі за паклёп на прэзыдэнта і яго ата... Болей »